Еўрасаюз у апошні момант заблакаваў прапанову аб санкцыях супраць расійскай кампаніі, якая пастаўляе тытан

ЕС у апошні момант заблакаваў прапанову аб увядзенні санкцый супраць расійскай металургічнай кампаніі «ВСМПО-Ависма». Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на дыпламатаў ЕС. 

21.07.2022 / 23:01

Фота: vsmpo.ru

Гэта здарылася пасля таго, як Францыя і іншыя краіны — члены блока выказалі засцярогі з-за магчымай забароны ў адказ з боку Расіі на экспарт тытану ў ЕС.

Кампанія «ВСМПО-Ависма» — найважнейшы пастаўшчык тытану для адной з найбуйнейшых авіябудаўнічых кампаній у свеце Airbus SE.

У кампаніі Airbus, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Францыі, працуе вялікая колькасць супрацоўнікаў па ўсёй Еўропе. Яна публічна заклікала ЕС устрымацца ад забароны расійскіх продажаў тытану.

Nashaniva.com