Суд па справе Зянковіча, Фядуты і Кастусёва пачнецца 29 ліпеня

Справа «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» будзе разглядацца ў Мінскім абласным судзе, паведамляе «Вясна». Па ёй праходзяць Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

21.07.2022 / 20:33

Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў

Зянковіч абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Фядута і Кастусёў — па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Галубовіч і Краўчук — па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Nashaniva.com