Спікер славацкага парламента стаў бацькам. Гэта ў яго ўжо 12-е дзіця ад 10-й жанчыны. Як, вы думаеце, называецца яго партыя?

56-гадовы спікер парламента Славакіі Борыс Колар мае ўжо 12 дзяцей, прытым ад 10 розных жанчын. Яго цяперашняя партнёрка, 33-гадовая Барбара Рыхтарава, нядаўна нарадзіла чарговае дзіця, пішуць Novinky.cz.

21.07.2022 / 17:33

Былая плыўчыха Барбара Рыхтарава ўжо мае ад Колара дзесяцігадовага сына Артура, а нованароджанага хлопчыка назвалі Аронам. 

З 12 дзяцей палітыка сямёра — хлопчыкі, а 5 — дзяўчаткі. 

Партыя, у якую ўваходзіць Колар, называецца «Мы сям'я», яна ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю.

Nashaniva.com