«Мы спыталіся ў бабра». Новы мультверш ад Андрэя Скурко

Нашанівец і палітвязень Андрэй Скурко за кратамі адкрыў у сабе выбітны талент дзіцячага пісьменніка. Ён пачаў пісаць вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, якога не можа цяпер нават абняць. Але вершыкі Андрэя сталі сапраўдным падарункам для ўсіх беларускіх дзеткаў і іх бацькоў.

20.07.2022 / 22:57

Ютуб-канал BAYBUS здымае па вершах Андрэя мультфільмы. Сёння прапануем вам новы верш — пра бабра і ягоных сябрукоў. Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.

Nashaniva.com