«Еўрарадыё» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Рашэнне аб прызнанні «Еўрарадыё» экстрэмісцкім фармаваннем 20 ліпеня прыняло МУС Беларусі.

20.07.2022 / 17:48

Праўладныя каналы паведамляюць, што гэта было зроблена з-за «заклікаў да забойства дзяржаўных служачых і членаў іх сем'яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе».

У абноўленым спісе пазначана, што «група грамадзян, аб'яднаных агульнай назвай «Еўрарадыё», дзейнічаючы, у тым ліку з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў: Інтэрнэт-сайта, мэсэнджара Telegram, супольнасцяў сацыяльных сетак Аднакласнікі, ВКонтакте, Facebook, Instagram, Twitter, TikTok, ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».

Nashaniva.com