Жыхар Лунінецкага раёна адкапаў міну 

Жыхар Лунінецкага раёна праводзячы земляныя работы, адкапаў міну часоў Другой сусветнай вайны, паведамілі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

20.07.2022 / 16:55

Пра знаходку, якая вонкава нагадвала боепрыпас, мужчына паведаміў у дзяжурную часць Лунінецкага РАУС. Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выехалі на месца здарэння і ачапілі патэнцыйна небяспечны ўчастак.

Пасля спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часткі 7404 вызначылі, што знойдзеная была 82-міліметровая мінамётная міна, якая ляжала ў зямлі з часоў Другой сусветнай вайны. Іншых боепрыпасаў пры абследаванні тэрыторыі знойдзена не было.

Nashaniva.com