У Іванаўскім раёне жанчына разам з металаломам здала на перапрацоўку артылерыйскі снарад

Інцыдэнт адбыўся ў будынку Іванаўскага раённага спажывецкага таварыства, у якім быў арганізаваны прыём металалому. Мясцовая жыхарка прывезла на здачу лом, сярод якога знайшоўся прадмет, падобны на боепрыпас. Пра што супрацоўніца пункта здачы паведаміла ў міліцыю, піша «Вячэрні Брэст».

19.07.2022 / 17:46

На месца прыбылі супрацоўнікі РАУС і сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526. Спецыялісты пацвердзілі, што выяўлены прадмет — гэта небаяздольны 30-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны, які пазней быў знішчаны.

Жанчына патлумачыла, што металалом для здачы раней збіраў яе муж, які ўжо памёр.

Nashaniva.com