Белорусский ПЕН объявил о приеме заявок на премию имени Ежи Гедройца

Оргкомитет премии имени Ежи Гедройца — крупнейшей независимой литературной премии Беларуси — объявил о начале нового сезона.

19.07.2022 / 15:51

Сёлета да ўдзелу традыцыйна прымаюцца кнігі, выдадзеныя на беларускай мове ўпершыню ў 2021 годзе ў папяровым або электронным варыянце. Але таксама можна падаць творы, выдадзеныя цягам 2020 года, якія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

Абмежаванні для аўтараў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў адсутнічаюць. Тэрмін прыняцця заявак — па 31 ліпеня (да 22.00 па беларускім часе).

Узнагарода ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове. Год таму перамагла кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец.

Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску.

Nashaniva.com