Палітвязень Яўген Маркавец выйшаў на волю

Гомельскага актывіста ўтрымлівалі за кратамі амаль 14 месяцаў.

19.07.2022 / 15:10

Яго асудзілі на паўтара года калоніі за шэсць каментарыяў у тэлеграм-чатах, паведамляе «Вясна».

Яўгена абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады).

Тэрмін Маркавец адбываў у наваполацкай калоніі №1.

Nashaniva.com