Лукашэнка пра суседзяў і бязвіз: Улады ў шаленстве там

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынём Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам абмеркаваў пытанне бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы.

19.07.2022 / 11:55

«Спецыфічнае пытанне. Мы ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы. Гэта перш за ўсё ваша зона адказнасці — мяжа. Вашы ўражанні, ваш пункт гледжання на гэта? — пацікавіўся Лукашэнка. — Ці варта нам яго захоўваць — гэты бязвізавы ўезд, як людзі рэагуюць? Прыезджыя з Літвы, Латвіі і Польшчы і нашы людзі. Галоўнае, нашы як да гэтага ставяцца?»

«Тое, што ўлады там у шаленстве, гэта вы таксама ведаеце. Да дуры даходзіць. Ужо на дзяцей там накатваюць. Вось і ўся свабода слова і правы чалавека», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com