На нядзелю абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за навальніц

Белгідрамет папярэджвае пра жоўты ўзровень небяспекі на 17 ліпеня. У асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы.

17.07.2022 / 08:01

Па ўсёй тэрыторыі краіны прагназуецца тэмпература ад + 17 да +21, будзе дзьмуць паўночна-заходні вецер 5-10 м/с парывамі да 14-ці.

Верагоднасць ападкаў складзе 70-80%, магчымая навальніца.

Nashaniva.com