10 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў Падляскім ваяводстве за 2 гады

Паводле звестак ваяводскай адміністрацыі, пасля жніўня 2020 года статус часовага знаходжання на тэрыторыі Беластоцкага ваяводства атрымалі каля 10 тысяч беларусаў.

16.07.2022 / 13:42

Такія звесткі прыводзіць прэс-служба Паўла Латушкі, які здзейсніў рабочую паездку ў ваяводства.

Ён правёў сустрэчы з мясцовымі ўладамі.

У ходзе сустрэч былі дасягнутыя дамоўленасці аб садзейнічанні стварэнню Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аб неабходнасці стварэння ўмоў для навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах Беластока, аб дадатковай фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы выкладання беларускай мовы і літаратуры ў школах Падляскага ваяводства.

Nashaniva.com