ЗША прададуць Эстоніі РСЗА HIMARS і іншую зброю на $500 млн

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ў пятніцу ўхваліў продаж ураду Эстоніі рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS і звязанага абсталявання на суму да 500 мільёнаў даляраў.

16.07.2022 / 08:51

Адзначаецца, што Эстонія звярнулася да ЗША з просьбай дазволіць набыццё шасці сістэм HIMARS, 36 кіраваных рэактыўных сістэм залпавага агню GMLRS, 36 сістэм ER GMLRS і 36 тактычных сістэм ATACMS.

Таксама сярод пераліку зброі, якую Талін запрасіў у Вашынгтона, былі пускавыя ракетныя ўстаноўкі LCRRPR, а таксама ноўтбукі з дадатковай абаронай, навучальнае абсталяванне і іншыя адпаведныя элементы праграмнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Nashaniva.com