«Белавія» аднавіла прамыя рэйсы ў маскоўскае Унукава

З 15 ліпеня «Белавія» аднавіла прамыя рэйсы ў міжнародны аэрапорт «Унукава» ў Маскве. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале авіякампаніі.

15.07.2022 / 20:06

Фота ілюстрацыйнае

Рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень — па серадах, пятніцах і нядзелях.

«Унукава» — трэці маскоўскі аэрапорт, куды «Белавія» выконвае прамыя рэйсы. Таксама яна лётае ў «Дамадзедава» і «Шарамецева».

З 14 ліпеня грамадзянам Беларусі больш не трэба прад'яўляць пры пералёце ў Расію ПЛР-тэст.

Nashaniva.com