Выйшаў на волю палітзняволены пенсіянер Юзаф Нямера

15 ліпеня Юзаф Нямера выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы), у якой адбываў прысуд памерам у 1 год і 6 месяцаў зняволення агульнага рэжыму. Пра гэта піша «Вясна».

15.07.2022 / 18:57

Гродзенца Юзафа Нямеру абвінавачвалі па двух артыкулах: 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў Гродне 6 верасня і абараняў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПа. Пры гэтым ён штурхнуў аднаго з міліцыянтаў.

Спачатку Нямеру асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі». Пасля пракурор падаў апеляцыйны пратэст, але і тады рашэнне было пакінутае ў сіле.

Праз некалькі месяцаў Гродзенская абласная пракуратура накіравала апеляцыйны пратэст і на гэта рашэнне. Тады яно было адменена, а справа накіраваная на новы разгляд. У выніку Нямеру замянілі пакаранне на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com