Да Беларусі дабраўся новы варыянт амікрона

У Беларусі рэгіструецца новы варыянт амікрона ВА.5. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

15.07.2022 / 16:11

Намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка адзначыў сёння: «Штам амікрон мутуе, як мы бачым у Заходняй Еўропе, Амерыцы рост захворвання, нягледзячы на дастатковую колькасць вакцынаваных».

Варта зазначыць, што Мінздароўя апошнія некалькі месяцаў не публікуе штодзённыя звесткі па колькасці тых, хто захварэў.

Nashaniva.com