Прафсаюзнага лідара Мікалая Шараха асудзілі на 15 сутак за аватарку са сцягам Украіны ў фэйсбуку

Шараха затрымалі ўчора пасля вяртання з Мінска, дзе Вярхоўны суд разглядаў справу аб ліквідацыі Свабоднага прафсаюза беларускага (СПБ).

15.07.2022 / 15:03

На старонцы ў фэйсбуку ёсць такое фота Мікалая Шараха

Сёння стала вядома, што яго асудзілі за аватарку з украінскім сцягам у фэйсбуку. Пра гэта піша СПБ у сваім тэлеграм-канале.

У красавіку Шараха ўжо затрымлівалі разам з іншымі лідарамі беларускіх незалежных прафсаюзаў, але праз тыдзень яго выпусцілі на свабоду.

Nashaniva.com