Сейм Латвіі забараніў пастаўкі газу з Расіі з 2023 года

Краіна перастала атрымліваць газ яшчэ пасля таго, як расійскія ўлады ўвялі схему яго аплаты ў рублях. Цяпер дэпутаты зацвердзілі афіцыйную забарону на пастаўкі, якая ўступіць у сілу 1 студзеня 2023 года.

14.07.2022 / 17:17

Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні зацвердзіў забарону на пастаўкі прыроднага газу з Расіі з 1 студзеня 2023 года. Таксама парламент ухваліў рэгуляванне аб пагадненнях з іншымі краінамі ЕЗ аб спосабах забеспячэння забароны.

Папраўкі прапанавалі дэпутаты ад Новай кансерватыўнай партыі.

Кіраўнік МЗС краіны Эдгарс Рынкевічс яшчэ ў канцы мая абвясціў пра планы ўладаў узвесці станцыі газазабеспячэння і адмовіцца ад паставак расійскага газу.

Nashaniva.com