Зяленскі ўнёс у Раду законапраект аб наданні палякам асаблівага статусу ва Украіне

Пра законапраект аб асаблівых правах палякаў ва Украіне паведаміў у твітары прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, піша Радыё Свабода.

11.07.2022 / 21:22

Уладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда ў пачатку 2022 года, яшчэ да вайны

Паводле гэтага законапраекта, грамадзяне Польшчы і іх дзеці змогуць легальна жыць і працаваць ва Украіне на працягу 18 месяцаў, а таксама:

Гэты закон прапанаваны ў адказ на прыняцце Польшчай Закона ад 12 сакавіка 2022 года аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам, які пачаўся 24 лютага 2022 года.

Анджэй Дуда падчас выступлення ў дзень памяці ахвяраў т. зв. «Валынскай разні», якая адбылася ў гады Другой сусветнай вайны, адзначыў у сувязі з гэтым.

«Вы бачыце адваротную сітуацыю ад той, калі ад палякаў любой цаной імкнуліся пазбавіцца, пазбаўлялі іх жыцця.

Сёння Украіна гэтым учынкам і жэстам прэзідэнта робіць сімвалічнае запрашэнне: «Вы тут вітаныя на асаблівых правах». Няхай гэта будзе знакам і для нас ва ўсіх тых пытаньнях, пра якія часам цяжка гаварыць». 

Nashaniva.com