У Беларусі патаннелі агародніна і тэлевізары

Нягледзячы на тое, што рост цэнаў у чэрвені зноў паскорыўся, у гадавым вылічэнні дасягнуўшы 17,6%, некаторыя тавары ў Беларусі ўсё ж таннеюць. Белстат раскрыў змяненне цэнаў па некаторыя тавары ў чэрвені, пішуць «Белорусы и рынок».

11.07.2022 / 19:45

Аказалася, што гародніна, якая ўвесну была ў лідарах па росце цэн, значна таннее ўжо некалькі месяцаў запар — у чэрвені яе кошт знізіўся на 16%.

Таксама сярод спісу тавараў, якія публікуюцца Белстатам, цэны зменшыліся на тэлевізары — амаль на 2%.

У Беларусі за ноч рэзка выраслі цэны на бытавую тэхніку і электроніку

Nashaniva.com