Гадавая інфляцыя паскорылася да 17,6% у чэрвені

Інфляцыя ў чэрвені ў Беларусі зноў паскорылася, сведчаць свежыя звесткі Белстата. За чэрвень індэкс спажывецкіх цэн вырас на 1,1% пасля прыросту ў маі на 0,7%, піша reform.by.

11.07.2022 / 16:18

Фота ілюстрацыйнае

У гадавым выражэнні ІСЦ у чэрвені вырас на 17,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта адзін з самых высокіх узроўняў інфляцыі за апошнія 10 гадоў.

У параўнанні са снежнем 2021 года цэны выраслі на 13,1%. Базавая інфляцыя, без уліку ўплыву сезонных і адміністрацыйнай рэгуляваных цэнаў, у чэрвені склала 1,6% у параўнанні з маем, а са снежнем — 14%.

За чэрвень цэны на харчовыя тавары выраслі на 0,7%, на нехарчовыя — на 1,5%, на паслугі — на 1,3%.

У параўнанні са снежнем ІСЦ на харчовыя тавары павялічыўся на 13,7%, на нехарчовыя тавары — на 15,7%, на паслугі — на 8,7%.

У гадавым вылічэнні харчаванне падаражэла на 19,6%, нехарчовыя тавары — на 19,7%, паслугі — на 11,3%.

Nashaniva.com