Брытанская разведка: Расійскія вайскоўцы не паспяваюць аднаўляцца пасля баёў

Вось тэзісы з чарговай справаздачы міністэрства абароны Вялікабрытаніі:

11.07.2022 / 09:59

Фота: AP

Аналітыкі звярнулі ўвагу на відэа, якое размясціла заблакаванае ў Расіі выданне «Людзі Байкала». На ім жонкі вайскоўцаў 36-й агульнавайсковай арміі патрабуюць вярнуць дадому мужоў, адна жанчына распавядае, што вайскоўцы 5-й асобнай гвардзейскай танкавай брыгады «знясіленыя маральна, фізічна» і не пакідалі зону баявых дзеянняў з 24 лютага.

Адсутнасць планавых перапынкаў для адпачынку ад інтэнсіўных баявых дзеянняў — гэта, з высокай верагоднасцю, адна з самых цяжкіх сярод мноства кадравых праблем у войсках, задзейнічаных у аперацыі, і расійскае мінабароны не дае гэтай праблеме рады, робіць выснову брытанская ваенная разведка.

Nashaniva.com