«Паўночны паток» спынілі на рамонт. Газ з Расіі ў Еўропу часова будзе ісці толькі праз Украіну

Мяркуецца, што працы працягнуцца ад сёння да 21 ліпеня, але ў Еўропе мяркуюць, што гэта элемент энергетычнага шантажу і рамонт можа зацягнуцца. 

11.07.2022 / 08:23

Фота: DPA

Адзінай крыніцай расийскага газу для Заходняй і Цэнтральнай Еўропы на гэты перыяд застанецца газаправод, які ідзе праз Украіну і працуе на палову магутнасцей (40 млн кубаметраў у суткі пры 80 магчымых). 

Падставай для спынення «Паўночнага патоку» стала сітуацыя з газавымі турбінамі, якія не вярнуліся своечасова з Канады пасля рамонту.

На выхадных Канада ўсё ж прыняла рашэнне перадаць турбіны Германіі.

Nashaniva.com