Ружовае захоплівае свет. Трэнд гэтага лета — барбікор

Стыль барбікор называюць адной з галоўных тэндэнцый лета. Ружовае ва ўсіх адценнях зноў прапісваецца ў гардэробах модніц.

10.07.2022 / 23:25

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Marie Claire Greece (@marieclairegreece)

У гэтым стылі — мары аб ідэальным жыцці: з вытанчанай фігурай, домам, мужам і багаццем. Бо сама Барбі — сімвал раскошы, поспеху (хаця, канечне, пытанне, якога) і стандартаў прыгажосці.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от kiersay (@kiersay)

Чарговую хвалю цікавасці гэтаму стылю надае анонс фільма «Барбі» з Марго Робі і Раянам Гослінгам у галоўных ролях (на экраны ён выйдзе ў 2023 годзе).

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Marie Claire Russia (@marieclairerussia)

Модны дом Valentino выпусціў вясной калекцыю Pink PP, чым таксама абудзіў інтарэс да ружовага. Тотал-лук у адценні фуксія — такі дрэс-код прапанавалі дызайнеры.

Фота: valentino.com

На ружовы паклала вока і Кім Кардаш'ян. А тое, што носіць Кардаш'ян з яе 323 мільёнамі падпісчыкаў у інстаграме, асуджана на трапленне ў трэнды.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Kim Kardashian (@kimkardashian)

Чарговая спроба звярнуць увагу на жанчын, іх праблемы і жаданні ці проста дадаць лёгкасці ў гэтым няпростым свеце? Які б не быў пасыл, ружовы не пакіне яго незаўважаным.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Balenciaga (@balenciaga)

Nashaniva.com