З серады па пятніцу ў Беларусі — дажджы і пахаладанне

Сёння надвор’е сфарміруе цыклон, які рухаецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і ягоныя актыўныя атмасферныя франты. Чакаецца пераменная воблачнасць і моцныя дажджы з навальніцамі, якія днём пройдуць па большай частцы Беларусі.

06.07.2022 / 08:22

Днём тэмпература ад +16 °С у паўночна-заходніх рэгіёнах і да +33°С — у паўднёва-ўсходніх.

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай ва ўсходніх абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Тэмпература паветра ў начны час складзе +10 … +17 °С, днём павысіцца да +19 … +24 °С.

На пятніцу сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць і амаль поўную адсутнасць ападкаў (кароткачасовыя дажджы з навальніцамі днём пройдуць толькі ў заходніх рэгіёнах краіны).

Уначы тэмпература дасягне +10 … +15 °С. Днём паветра прагрэецца да +27 °С.

Nashaniva.com