У нядзелю ў Мінску перакрыюць два праспекты. Глядзіце, дзе нельга будзе праехаць

У нядзелю 3 ліпеня з-за гарадскіх мерапрыемстваў у Мінску перакрыюць праспект Пераможцаў і праспект Машэрава, анансавала УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

02.07.2022 / 23:55

Абодва праспекты будуць закрытыя з 16:00 (для грамадскага транспарту — з 16:30) і да заканчэння мерапрыемстваў.

Праспект Пераможцаў будзе перакрыты ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Сапёраў, а праспект Машэрава — ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Даўмана. Аб'ехаць закрытыя ўчасткі можна будзе па вуліцах Ціміразева, Старажоўскай і Няміга.

Nashaniva.com