Беларусы Польшчы збіраюць грошы на «Байрактар» для Украіны
Грошы на «Байрактары» для ўкраінцаў збіраюць і палякі, і літоўцы. Беларус Падляшша Тамаш Суліма запусціў асобны збор для беларусаў.
02.07.2022 / 15:50
«Беларусы, якія жывуць у Польшчы, не могуць і не хочуць бяздзейнічаць перад абліччам жахлівай вайны ва Украіне. Таму падтрымліваем грашовы збор на «Байрактар» праз краўдфандынг! Памятаем падтрымку палякаў і ўкраінцаў пасля 2020 года. Мы не згодныя з палітыкай Рэспублікі Беларусь, акупаванай рэжымам А. Лукашэнкі. Мы не хочам асацыявацца з ім. Мы на баку Украіны да канца», — напісаў ініцыятар.
У беларускім зборы на гэты момант паўдзельнічаў ужо 81 чалавек. Сабрана больш за 9 тысяч злотых.