Беларусбанк змяняе ліміты для сваіх міжнародных банкаўскіх картак

Прэс-служба Беларусбанка праінфармавала, што з 1 ліпеня банкам мяняюцца ўведзеныя 13 сакавіка часовыя абмежаванні на здзяйсненне безнаяўных расходных аперацый і аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх плацежных картак Visa, Mastercard, Maestro за межамі Рэспублікі Беларусь.

30.06.2022 / 21:43

Калі рахунак быў адкрыты толькі ў беларускіх рублях, то ліміты цяпер мяняюцца з 400 беларускіх рублёў у эквіваленце на працягу 24 гадзін на 7000 беларускіх рублёў у эквіваленце на працягу 7 каляндарных дзён.

Nashaniva.com