Пратакол аб уступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА падпішуць у наступны аўторак

У наступны аўторак Швецыя і Фінляндыя падпішуць пратакол аб уступленні ў НАТА, каб афіцыйна далучыцца да альянсу, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.

30.06.2022 / 16:27

Учора на саміце НАТА прэзідэнт Байдэн прывітаў заключэнне Турцыяй трохбаковага пагадненьня з Фінляндыяй і Швэцыяй, якое адкрыла шлях да таго, каб саюзнікі запрасілі іх уступіць у Паўночнаатлантычны альянс.

Турцыя першапачаткова выказала пярэчанні наконт уступлення Швецыі і Фінляндыі ў НАТА і запатрабавала задавальнення шэрагу ўмоў: экстрадыцыі асоб, якіх Анкара лічыць звязанымі з тэрарыстамі, і гарантыі зняцця абмежаванняў на пастаўку ёй зброі.

Пратакол аб уступленьні павінен быць ратыфікаваны парламентамі ўсіх 30 краін-саюзніц, з тым, каб абедзве дзяржавы, якія ўступілі ў НАТА, маглі скарыстацца палажэннямі аб калектыўнай абароне альянсу.

Дзякуючы ўступленню Швецыі і Фінляндыі ў НАТА, чальцы альянсу змогуць прадэманстраваць рашучасць перад абліччам Расіі, якая сёння разглядаецца НАТА не як магчымы супернік, а як прамая пагроза бяспецы.

Nashaniva.com