Брытанская разведка: Наземныя баі, верагодна, сканцэнтраваныя вакол Лісічанскага НПЗ

Украінскія войскі працягваюць утрымліваць пазіцыі ў Лісічанску пасля адступлення з Севераданецка. Расійскія войскі працягваюць прымяняць падыход паўзучага акружэння ў напрамку Папаснай, каб пазбегнуць фарсіравання новай буйной пераправы праз раку Северскі Данец.

30.06.2022 / 09:57

Цяперашнія наземныя баявыя дзеянні, верагодна, сканцэнтраваны вакол Лісічанскага нафтаперапрацоўчага завода, размешчанага за 10 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада. На аператыўным узроўні расійскія сілы працягваюць дасягаць абмежаванага прагрэсу, спрабуючы акружыць украінскіх вайскоўцаў на поўначы Данецкай вобласці, наступаючы з Ізюма.

Цалкам верагодна, што здольнасць ўкраінскіх сіл працягваць весці зацяжныя баі, а затым адводзіць войскі да таго, як яны будуць акружаны, і далей будзе ключавым фактарам у зыходзе кампаніі.

Nashaniva.com