Украіна абмяняла 144 палонных, з іх 95 абаронцаў «Азоўсталі»

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляе, што адбыўся чарговы абмен палоннымі, дзякуючы якому дадому вярнуліся 144 ўкраінскія вайскоўцы. Сярод іх — і абаронцы «Азоўсталі».

29.06.2022 / 17:45

З 144 вызваленых — 95 абаронцаў «Азоўсталі». А сярод іх — 43 вайскоўцы палка «Азоў».

Гэта самы вялікі абмен палоннымі з пачатку поўнамаштабнай вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны.

Усяго вызвалена:

Сярод вызваленых — 23 афіцэры і 69 вайскоўцаў сяржанцкага і старшынского складу. Найстарэйшаму з іх споўнілася 65 гадоў, самаму малодшаму — 19.

Большасць вызваленых украінцаў маюць цяжкія пашкоджанні: агнястрэльныя і аскепкавыя раненні, выбуховыя траўмы, апёкі, пераломы, ампутацыі канечнасцяў. 

Nashaniva.com