Сірыя прызнала «ДНР» і «ЛНР»

Сірыя вырашыла прызнаць незалежнасць так званых «ЛНР» і «ДНР». Пра гэта заявілі ў сірыйскім МЗС. 

29.06.2022 / 16:42

Да гэтага «ДНР» і «ЛНР» прызнавала толькі Расіі, а таксама цалкам залежныя ад яе самаабвешчаныя рэспублікі Абхазія і Паўднёвая Асеція.

Яшчэ ў лютым Сірыя падтрымала рашэнне Расіі прызнаць «ДНР» і «ЛНР» і заявіла, што таксама разгледзіць пытанне аб прызнанні.

Nashaniva.com