СК скончыў расследаванне падпалу шафы на чыгунцы. Следчыя пагражаюць партызанам расстрэлам

Ноччу з 28 лютага на 1 сакавіка трое мужчын падпалілі рэлейную шафу на чыгунцы, пасля былі затрыманыя.

29.06.2022 / 09:58

Цяпер ім выставілі абвінавачванні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Псаванне абсталявання на чыгунцы адбывалася ў Беларусі адразу пасля нападу Расіі на Украіну. У выніку быў запаволены рух чыгуначных саставаў з расійскімі войскамі і тэхнікай, а сілавікі былі вымушаныя ўзмацніць ахову чыгункі.

Варта адзначыць, што ў паведамленні СК у Тэлеграме абвінавачаных называюць «здраднікамі радзіме», хаця суд яшчэ нават не пачынаўся. СК таксама сцвярджае, што мужчына пагражае смяротнае пакаранне, хоць на момант затрымання папраўкі ў закон яшчэ не былі прыняты.

Nashaniva.com