Ва Украіну едзе прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода ФОТА

Гэты першы візіт прэзідэнта нееўрапейскай краіны ва Украіну пасля пачатку вайны. Гэта важны для міжнароднай палітыкі момант. Кіраўнік адной з найбольшых і найбольш дынамічных краін «Трэцяга свету» выказаў салідарнасць з Украінай.

29.06.2022 / 08:57

З Інданезіяй звязаная вялікая міжнародная інтрыга — ці прыедзе Пуцін на саміт G20 у лістападзе, які адбудзецца ў Джакарце. Учора з'явілася інфармацыя, што Відода не будзе яго запрашаць.

Цікава, што на саміт збіраўся прыехаць асабіста і Уладзімір Зяленскі. Што, верагодна, стане адной з тэм для абмеркавання ў Кіеве сёння.

Nashaniva.com