Урад збіраецца плаціць даўгі па еўрааблігацыях у беларускіх рублях

Урад сумесна з Нацыянальным банкам прынялі пастанову, што надалей даўгі па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, Беларусь будзе плаціць у беларускіх рублях па курсе Нацбанка.

28.06.2022 / 20:42

Урад падкрэслівае, што гэтая мера вымушаная і абумоўленая «немагчымасцю плацежнага агента і іншых удзельнікаў міжнароднай разлікова-клірынгавай сістэмы гарантаваць паўнату і своечасовасць пералічэння сродкаў усім трымальнікам еўрааблігацый».

Сцвярджаецца таксама, што асобныя ўладальнікі купоннага даходу па еўрааблігацыях, пералічанага Мінфінам у лютым бягучага года, грошай не атрымалі.

Пастановай прадугледжваюцца, праўда, і іншыя формы разлікаў, падрабязнасці заўтра павінна растлумачыць Міністэрства фінансаў. 

Чытайце таксама: 

Лукашэнка: Беларусь цяпер будзе аддаваць даўгі ў рублях. Эканаміст: Не будзе!

Nashaniva.com