Дзіця ў Мінску атрымала траўмы, выпаўшы з вазка ў аўтобусе

Двухгадовае дзіця атрымала траўмы ў Мінску падчас звычайнай паездкі аўтобусам. Яно выпала з вазка падчас руху, паведамляе мінская ДАІ.

28.06.2022 / 20:29

Сёння ў 15:00 50-гадовы кіроўца гарадскога аўтобуса «МАЗ» рухаўся па вуліцы Лабанка з боку вуліцы Бурдзейнага ў напрамку вуліцы Прытыцкага. Пры рэзкім тармажэнні ў салоне аўтобуса на падлогу з дзіцячага вазка выпала 2-х гадовае дзіця.

У выніку гэтага дарожна-транспартнага здарэння дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні і было дастаўлена ў бальніцу.

Nashaniva.com