У часопісе «Вясёлка» памяняўся галоўны рэдактар, папярэдні быў 44 гады

З шостага, чэрвеньскага, нумара дзіцячага часопіса «Вясёлка» за 2022 год яго стала падпісваць новая галоўная рэдактарка — публіцыст Анастасія Радзікевіч, паведамляе «Звязда».

28.06.2022 / 19:16

Навіна цікавая сярод іншага тым, што папярэдні галоўны рэдактар, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, стаў кіраваць часопісам яшчэ ў эпоху брэжнеўскага застою, ажно ў 1978 годзе. Ліпскаму ў маі гэтага года споўнілася 82 гады.

Уладзімір Ліпскі. Фота: Вікіпедыя

Штомесячны часопіс «Вясёлка», прызначаны перадусім для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, выдаецца з 1957 года. Ягонымі галоўнымі рэдактарамі ў розныя часы былі вядомыя беларускія пісьменнікі Васіль Вітка, Еўдакія Лось і Анатоль Грачанікаў.

Nashaniva.com