«На 20 секунд раней ідзём». Апублікавалі перахоп перамоў расійскіх лётчыкаў, якія 25 чэрвеня бамбілі Украіну з тэрыторыі Беларусі

Раніцай і ўвечары 25 чэрвеня з паветранай прасторы Беларусі знішчальнікамі і бамбардзіроўшчыкамі ВКС РФ быў нанесены масіраваны ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны. Паводле інфармацыі праекта «Беларускі Гаюн», усяго магло быць выпушчана каля 50 ракет.

28.06.2022 / 17:24

Дзякуючы перахопу перамоваў удалося адсачыць на відэа храналогію ракетных абстрэлаў Украіны пачынаючы з 03:45 25 чэрвеня 2022 года, а таксама вызначыць пункты ўзлёту і раёны запускаў ракет.

Ва ўдарах былі задзейнічаны бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3, якія выляталі з ваеннага аэрадрома «Шайкоўка» (Калужская вобласць, РФ) і знішчальнікі Су-34 і Су-35, што ўзляцелі з ваеннага аэрадрома «Сешча» (Бранская вобласць).

Удары па тэрыторыі Львоўскай, Жытомірскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей Украіны наносіліся ракетамі Х-32 і Х-59МК.

«Падыходзім да паваротнага. Выхад з Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў канцы апублікаванага запісу.

Nashaniva.com