Савет Рэспублікі ўхваліў закон аб завочных судах

Савет Рэспублікі сёння чакана ўхваліў змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Раней яны былі ў двух чытаннях прыняты Палатай прадстаўнікоў, паведамляе Reform.by.

28.06.2022 / 16:51

Змены дазволяць праводзіць у Беларусі завочнае следства ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца за мяжой, а ў далейшым перадаваць крымінальныя справы ў суды.

Законапраект прадугледжвае з'яўленне ў КПК спецыяльнай вытворчасці. Яна магчыма, калі абвінавачаны ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе расследаванне, у яго выдачы адмоўлена, альбо на працягу шасці месяцаў не атрыманы адказ на запыт аб выдачы. Пастанову аб пачатку вытворчасці змогуць выдаваць генпракурор, альбо старшыні СК, КДБ са згоды генпракурора.

Акрамя таго, у КПК уносяцца змены ў сферы вытворчасці па перагляду прысудаў, азначэнняў, пастаноў, якія не ўступілі ў законную сілу (апеляцыйная вытворчасць) і вытворчасці па перагляду прысудаў, якія ўступілі ў законную сілу, азначэнняў, пастаноў (наглядную вытворчасць).

Зараз для ўступлення ў сілу закон застаецца падпісаць Аляксандру Лукашэнку.

Nashaniva.com