Ва Украіне адказалі Дзмітрыю Мядзведзеву на пагрозы наконт Крыма

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў адказаў расійскаму палітыку на яго заявы пра вяртанне Украінай Крыма.

28.06.2022 / 14:49

Аляксей Данілаў

«Вяртанне часова акупаванай тэрыторыі Крыма будзе праведзенае без спроб, адразу», — напісаў Данілаў і дадаў, што Крым — гэта тэрыторыя Украіны.

Раней Дзмітрый Мядзведзеў напісаў, што любая спроба пасягнуць на Крым будзе расцэненая Расіяй як абвяшчэнне вайны.

Nashaniva.com