Вайсковыя парады ў Мінску будуць праводзіць толькі ў юбілейныя даты

Такім чынам, наступны парад можа адбыцца толькі ў 2024 годзе.

28.06.2022 / 12:29

Парад 9 мая 2020 года. Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта заяўляюць дзяржСМІ са спасылкай на прадстаўніцу Мінкульта. Яна паведаміла, што было прынятае рашэнне праводзіць парады толькі ў юбілейныя даты, прысвечаныя Дню незалежнасці Беларусі ці Дню перамогі.

Такім чынам, наступны парад можа адбыцца толькі ў 2024 годзе.

Nashaniva.com