У выніку абстрэлу Мікалаеўскай вобласці загінула шасцігадовая дзяўчынка 

Ноччу Расія нанесла ракетныя ўдары па Мікалаеве і Ачакаве, частку ракет збіла супрацьпаветраная абарона.

28.06.2022 / 09:41

Па Мікалаеве вораг выпусціў 11 ракет. Частка з іх збіла СПА. Папярэдне, абышлося без ахвяр.

А вось у Ачакаве трое загінулых, у тым ліку 6-гадовае дзіця. Яшчэ шасцёра параненыя, 3-месячнае дзіця ў коме.

Працягваюць разбіраць завалы.

Нагадаем, што ў выніку ўчорашняга абстрэлу Краменчуга загінулі 18 чалавек, 59 параненыя, 36 прапалі без звестак.

Nashaniva.com