Адмянілі абавязковыя тэндары для экспарцёраў

Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў указ, які адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні для экспарцёраў. Цяпер яны могуць заключаць дамовы без папярэдняга правядзення тэндараў.

27.06.2022 / 21:33

Фота: pixabay.com

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі,

«дакумент накіраваны на стварэнне арганізацыям-экспарцёрам умоў ажыццяўлення экспарту прадукцыі з прыцягненнем транспартна-экспедыцыйных кампаній рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Беларусі з магчымасцю заключэння дагавораў без правядзення конкурсу (тэндару)». 

Nashaniva.com