На дырэктара dev.by Віталя Андраса завялі крымінальную справу

Пра затрыманне Віталя і яго жонкі стала вядома ў пятніцу.

26.06.2022 / 16:10

Відэа з Віталём Андрасам з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Але па якім артыкуле заведзеная крымінальная справа, пакуль невядома, паведамляе «Новы час».

23 чэрвеня з'явілася інфармацыя, што разам з Віталём Андрасам затрыманая і яго жонка, бухгалтарка выдання Алена Андрас.

Nashaniva.com