Ад пачатку купальнага сезону ў Беларусі патанулі 22 чалавекі

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Купчэня. Ён дадаў, што таксама спыненыя больш за 5 тысяч правапарушэнняў.

25.06.2022 / 11:02

У міліцыі нагадваюць: не заходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення. Сачыце за дзецьмі, нават калі яны ўмеюць плаваць. Купацца варта толькі ў абсталяваных месцах, дзе ёсць пасты выратавальных служб.

Большасць утапленняў адбываецца на вадаёмах, дзе няма ратавальнікаў.

Nashaniva.com