Прадалі былую сядзібу мастака Альфрэда Ромера ў Пастаўскім раёне

Сядзібу мастака і этнографа Альфрэда Ромера ў Пастаўскім раёне выставілі на продаж праз аўкцыён. 23 чэрвеня адбыліся таргі, сядзібу за 9,7 тысяч рублёў купіў жыхар Мінска, піша Reform.by.

23.06.2022 / 18:45

Новы ўладальнік мае намер аднавіць сядзібу і выкарыстоўваць яе для патрэб аграэкатурызму.

Аднапавярховы сядзібны дом быў пабудаваны ў 1864 годзе, яго плошча — 536 квадратных метраў, будынку прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пасля нацыяналізацыі маёмасці ў 1939 годзе ў сядзібе размяшчаўся часовы прытулак для жыхароў спаленай вёскі, бальніца, школа.

З 2005 года будынкам не карысталіся, ён прыйшоў у аварыйны стан. З 2020 года аб'ект спрабавалі прадаць чатыры разы, кожны раз зніжаючы кошт. У выніку 23 чэрвеня на аўкцыёне ён пайшоў паніжэннем першапачатковага кошту на 80%.

Nashaniva.com