Белгазпрамбанк аднавіў выдачу аўтакрэдытаў
Белгазпрамбанк аднавіў выдачу аўтаокрэдытаў. З 17 чэрвеня яны выдаюцца як на новыя, так і на патрыманыя аўтамабілі, паведаміла прэс-служба банка.
17.06.2022 / 16:39
Аформіць крэдыты можна ў аўтасалонах кампаній-партнёраў. Тэрмін крэдытаў складае да 10 гадоў. Стаўка па крэдыце на аўтамабіль з прабегам складае стаўку рэфінансавання, павялічаную на 15,9 п. п. Цяпер гэта 27,9% гадавых.
Крэдыт можа пакрываць да 70% кошту машыны. Пры гэтым яна павінна быць не старэйшая за 10 гадоў. Такія ж стаўка і ўзровень пакрыцця куплі ўласнымі сродкамі дзейнічаюць і пры крэдытаванні куплі новага аўтамабіля.