Пад Бучай знайшлі яшчэ адно масавае пахаванне

Масавае пахаванне выявілі сёння на колішніх пазіцыях расійскіх салдат побач з сялом Міроцкае Бучанскага раёна Кіеўскай вобласці, паведаміў кіраўнік Нацпаліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябытаў. 

13.06.2022 / 17:32

Паводле Нябытава, семярых цывільных грамадзян, целы якіх знойдзеныя ў магіле, расіяне катавалі, а потым жорстка забілі стрэламі ў галаву.

У некаторых ахвяр былі звязаныя рукі і прастрэленыя калені.

Цяпер ідзе праца па ідэнтыфікацыі загінулых. 

Nashaniva.com