У Петрыкаўскім раёне на 14-гадовага падлетка ўпала 1000-кілаграмовая бочка

Здарэнне адбылося 10 чэрвеня. Дзіця прыехала з Гомеля на канікулы да бабулі.

13.06.2022 / 15:03

Падлетак сядзеў у двары ў бабулі каля бочкі з вадой для паліву. Бочка фіксавалася з дапамогай брусоў. Дзіця па неасцярожнасці зачапіла брус і бочка яго прыціснула.

Падлетак са шматлікімі траўмамі ў бальніцы, паведамляюць Петрыкаўскія навіны.

Nashaniva.com