Сына рэчыцкага праваабаронцы Алега Шабетніка арыштавалі

У Мінску 9 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі з прымяненнем гвалту затрымалі Дзмітрыя Шабетніка.

13.06.2022 / 12:09

Некалькі дзён сваякі нічога не ведалі пра ягоны лёс і толькі сёння стала вядома, што Дзмітрыя падазраюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Ён утрымліваецца ў следчай турме № 8 у Жодзіна, паведамляе «Палеская Вясна».

Звычайна гэта артыкул выкарыстоўваецца для пераследу па палітычных матывах.

Сам Алег Шабетнік памёр ад каранавіруса ў кастрычніку 2021 года.

Nashaniva.com